Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС У ШКОЛЕ

Дата: 13 апреля 2022 в 20:51, Обновлено 13 марта 2024 в 21:44

       Школа забяспечвае атрыманне пачатковай адукацыі. Атрыманне  адукацыі на I ступені суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

        Навучанне ў школе ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (нямецкай) у школе з'яўляецца абавязковым.

     Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, школа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі.

        Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.