ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Рашэнне Веткаўскага раённага
выканаўчага камітэта
21.05.2007 №375
(у рэдакцыі рашэння Веткаўскага
раённага выканаўчага камітэта
___02.09.2022_ №__816_ )
СТАТУТ
Дзяржаўнай установы адукацыi
«Навасёлкаўская пачатковая школа Веткаўскага раёна»
УСТАВ
Государственного учреждения образования
«Новоселковская начальная школа Ветковского района»
Веткаўскі раён
2022
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская пачатковая школа Веткаўскага раёна” (далей – Установа) зарэгістравана рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12.06.2007 № 517 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №490497803.
Дадзены Статут выкладзены ў новай рэдакцыі ў сувязі з прывядзеннем яго нормаў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс) і іншымі актамі заканадаўства.
2. Тып Установы - установа агульнай сярэдняй адукацыі, від Установы - пачатковая школа.
3. Установа належыць на праве ўласнасці Веткаўскаму раёну, распараджэнне маёмасцю якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Веткаўскім раённым Саветам дэпутатаў (далей-Уласнік). Маёмасць замацоўваецца за Установай на праве аператыўнага кіравання.
Заснавальнікам Установы з'яўляецца Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).
Вышэйстаячым органам галіновага дзяржаўнага кіравання з'яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).
4. Поўнае найменне Установы:
на рускай мове – Государственное учреждение образования “Новоселковская начальная школа Ветковского района”
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Навасёлкаўская пачатковая школа Веткаўскага раёна».
Скарочанае найменне Установы:
на рускай мове – Новоселковская начальная школа Ветковского района
на беларускай мове – Навасёлкаўская пачатковая школа Веткаўскага раёна.
5. Месца знаходжання Установы: 247128, вул. Пралетарская, 1, аграгарадок Навасёлкі, Веткаўскага раёна, Гомельскай вобласці.
6. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мае замацаваную за ёй на правах аператыўнага кіравання адасобленую частку маёмасці, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім поўным найменнем, разліковы рахунак і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, можа быць істцом і адказчыкам у судзе. Мае самастойны баланс. Установа, як юрыдычная асоба, лічыцца створанай з моманту яе дзяржаўнай рэгістрацыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Праваздольнасць Установы ўзнікае з моманту стварэння і спыняецца ў момант завяршэння ліквідацыі.
7. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дошкольнай адукацыи і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
ПРАДМЕТ, МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, АСНОЎНЫЯ ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ
8. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца рэалізацыя адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, а таксама адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.
9. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
- арганізацыя аптымальных умоў для выхавання і навучання дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту;
- забеспячэнне пераемнасці ў арганізацыі і змесце адукацыйнага працэсу;
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;
-стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту;
-фарміраванне і развіццё асобы навучэнцаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;
- рэалізацыя творчага патэнцыялу педагога.
10.Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з'яўляецца:
- рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай і пачатковай адукацыі;
- фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна ўстойлівай, творчай асобы;
- фарміраванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- выхаванне павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.
11. Для дасягнення мэты і пастаўленых задач Установа можа ажыццяўляць віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці»:
85100-дашкольная адукацыя;
85200-пачатковая адукацыя;
85600-дапаможныя адукацыйныя паслугі;
85590-іншыя віды адукацыі, якія не ўключаны ў іншыя групоўкі;
85520-адукацыя ў галіне культуры;
62090-іншыя віды дзейнасці ў галіне інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання кампутарнай тэхнікі;
68200-здача ў наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці;
96040-дзейнасць па забеспячэнні фізічнага камфорту.
Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
ГЛАВА 3
МАЁМАСЦЬ УСТАНОВЫ
12.Валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю Установы ажыццяўляецца ў межах, вызначаных Уласнікам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.
13.Маёмасць Установы складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, таксама іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца на самастойным балансе Установы.
14.У выпадку ажыццяўлення Установай дзейнасці, якая прыносіць даходы, сродкі паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
15.Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы з'яўляюцца:
-маёмасць, якая перададзена Установе Заснавальнікам;
-даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы;
- бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб; - іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.
16.Установа не мае права адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю без згоды Уласніка, Заснавальніка або Упаўнаважанага органа.
17.Кантроль за эфектыўным выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці, замацаванага на праве аператыўнага кіравання за Установай, ажыццяўляецца Упаўнаважаным органам.
Конец формы
ГЛАВА 4
КІРАВАННЕ УСТАНОВАЙ
18.Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, гэтым Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
19.Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яго кіраўнік, які прызначаецца на пасаду Упаўнаважаным органам па ўзгадненні з Заснавальнікам.
20.Кіраўнік Установы:
20.1.дзейнічае ад імя Установы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яго дзейнасці;
20.2.выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;
20.3.ажыццяўляе прыём і звальненне працаўнікоў, сцвярджае іх службовыя інструкцыі;
іншыя паўнамоцтвы кіраўніка ўстановы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.
21.Кіраўнік Установы ў дзейнасці па кіраванні гэтай Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.
22.Асноўным органам самакіравання Установы з'яўляецца педагагічны савет, які ўзначальваецца кіраўніком Установы.
У выпадках, прадугледжаных Кодэксам ва Установе ствараюцца (могуць стварацца) наступныя органы самакіравання педагагічны савет, савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, палажэнні аб якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Органы самакіравання Установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, Статутам Установы.
23.У выпадку неабходнасці ва Установе могуць быць адкрыты іншыя структурныя падраздзяленні: аздараўленчы лагер, рэсурсны цэнтр.
24.Штатны расклад зацвярджаецца кіраўніком Установы на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы, і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.
25.Прыём на працу педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе кіраўнік. Камплектаванне Установы педагагічнымі кадрамі ажыццяўляецца кіраўніком на конкурснай аснове ў адпаведнасці з актамі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
26.Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
27.На педагагічную працу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю. Патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
28.Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім заняткі дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаныя за пэўныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
29.Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
30.Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
31.Установа ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.
Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
32. Установа можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
ГЛАВА 5
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ
33. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.
Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ва Установе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Катэгорыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і парадак вывучэння імі моў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Парадак вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Замежная мова, абавязковая для вывучэння, вызначаецца Заснавальнікам з улікам запатрабаванняў дзяржавы і магчымасцяў Установы.
34. Ва Установе рэалізуюцца наступныя адукацыйныя праграмы:
адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі;
адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.
Ва Установе могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.
35. Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная (дзённая).
36.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі можа арганізоўвацца:
- ва ўстанове адукацыі;
- дома.
37.Час знаходжання выхаванцаў ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца Заснавальнікам Установы і складае 10,5 гадзін.
Час знаходжання выхаванцаў ва Установе па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшан.
38. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах.
39. Ва Установе выхаванцы аб'яднаны ў рознаўзроставыя групы ў адпаведнасці з Кодэксам.
40. Напаўняльнасць групы не павінна перавышаць 12 выхаванцаў. Заснавальнік Установы можа ўсталёўваць іншую напаўняльнасць групы пры наяўнасці аб'ектыўных абставінаў.
41.Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца гульня, занятак.
42. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі можа быць арганізаваны:
- ва ўстанове адукацыі;
- дома.
43.Адукацыйны працэс арганізуецца па навучальных гадах.
Працягласць навучальнага года, уключаючы канікулы, устанаўліваецца Кодэксам і іншымі нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі.
44.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі, а таксама выхаваўчая праца з навучэнцамі ў пазавучэбны час арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.
Выхаваўчая праца ў пазавучэбны час з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка.
45.Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна.
Парадак дзялення класаў на групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Ва Установе могуць стварацца класы інтэграванага навучання і выхавання – спецыяльныя класы, парадак стварэння якіх вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
46. Рашэнне аб напаўняльнасці класаў інтэграванага навучання і выхавання, прымаецца рашэннем Заснавальніка Установы з улікам патрэбаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Установай.
47. Навучэнцы па медыцынскіх або іншых падставах могуць быць вызвалены ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў згодна з нарматыўным дакументам Міністэрства аховы здароўя або Міністэрства адукацыі.
48. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак, да якога адносяцца ўрок, назіранне, экскурсія і іншыя навучальныя заняткі. Да заняткаў адносяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, практычныя заняткі, грамадска карысная праца.
Парадак правядзення і від заняткаў вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
49. Ва Установе праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы (алімпіяды, конкурсы, турніры, фестывалі, семінары і іншыя мерапрыемствы) у мэтах выяўлення і падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў.
50. Ва Установе для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, развіцця ў іх творчых здольнасцяў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I-IV класаў, згодна з нарматыўным актам Міністэрства адукацыі.
Рашэнне аб напаўняльнасці груп падоўжанага дня прымаецца Заснавальнікам Установы або Упаўнаважаным органам. Колькасць навучэнцаў у групе падоўжанага дня вызначаецца пунктам 16 артыкула 150 Кодэкса.
51. Прыём (залічэнне) асоб для асваення праграм дашкольнай і пачатковай адукацыі ажыццяўляецца згодна з артыкуламі 140,151 Кодэкса.
52.Выхаваўчая праца з навучэнцамі ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, распрацаванымі і зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь.
Установа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы, работы ў аб'яднаннях па інтарэсах, работы грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў) работнікаў і вучняў.
53. У мэтах аказання садзейнічання ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама ў арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ва Установе ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Парадак стварэння ў заснаванні савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, а таксама парадак арганізацыі яго працы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
54. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу вызначаюцца Кодэксам, лакальнымі нарматыўнымі дакументамі Установы.
ГЛАВА 6
ФІНАНСАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І КАНТРОЛЬ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ
55. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы і фінансавання яго дзейнасці з'яўляюцца:
-бюджэтныя сродкі;
-сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак;
-бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў;
-іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
56.Бюджэтныя асігнаванні, якія выдзяляюцца Установе, выкарыстоўваюцца для забеспячэння яго асноўнай дзейнасці ў адпаведнасці з артыкуламі расходаў, адпаведных бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь.
57. Установа па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам плануе сваю фінансава-гаспадарчую дзейнасць, фарміруе кошты на аказваемыя платныя паслугі юрыдычным і фізічным асобам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
58.Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэння нарматываў і памераў яго фінансавання з бюджэту.
59. Установа з'яўляецца атрымальнікам сродкаў раённага бюджэту па каштарысе, якая зацвярджаецца Упаўнаважаным органам, ажыццяўляе ўлік бюджэтных сродкаў і сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы.
60. Установа прадастаўляе ўстаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь статыстычную справаздачнасць, а таксама інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Заснавальніку, Упаўнаважанаму органу, іншым дзяржаўным органам.
61.Бухгалтарскі ўлік Установы ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Веткаўскага раёна”.
62.Кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Установы ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ
63. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
ГЛАВА 8
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ
64. Змены і (або) дапаўненні ўносяцца ў Статут па рашэнню Установы.